Знайсці
05.06.2022 / 20:04РусŁacБел

Ціханоўская: У беларускія батальёны ва Украіне падаліся 1500 чалавек

Пра колькасць беларускіх дабраахвотнікаў Святлана Ціханоўская расказала ў інтэрв'ю газеце Corriere della Sera.

Фота: тг-канал палка Каліноўскага

Цытаты адтуль прыводзіць Reform.

«Калі пачалася вайна, многія ў Беларусі меркавалі, што мы павінны дапамагчы ўкраінцам, таму быў арганізаваны батальён. У цяперашні час гэта 1,5 тысячы чалавек. На самай справе, ён не адзін: іх некалькі ў розных гарадах, пад наглядам украінскай арміі», — распавяла палітык.

На пытанне пра магчымае папаўненне шэрагаў беларускіх добраахвотнікаў яна адказала сцвярджальна.

«Многія ў Беларусі хочуць дапамагчы Украіне і ў цяперашні час праходзяць навучанне ў іншых краінах. Колькі іх і дзе яны знаходзяцца, мне не дазваляецца казаць. Часта гэта людзі, якія маюць патрэбу ў навучанні, таму што ў іх няма вопыту вайны. Але, напэўна, колькасць беларускіх байцоў на баку Украіны будзе расці», — адзначыла Ціханоўская.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера