Знайсці
05.06.2022 / 11:32РусŁacБел

Ва Украіне збіраюць подпісы за выдачу грамадзянства замежным добраахвотнікам, у тым ліку беларусам 

Для беларусаў гэта надзвычай важна, бо інакш тых, хто трапіць у палон, могуць выдаць на радзіму і там асудзіць.

На сайце прэзідэнта Украіны стварылі петыцыю з патрабаваннем выдаваць грамадзянства замежным добраахвотнікам, якія абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Або іншы прававы статус, якім дазволіць ім і іх сем'ям у выпадку неабходнасці атрымаць сацыяльную і прававую абарону, як і ўкраінскім грамадзянам.

Па цяперашнім законе Украіны, людзям з іншых краін, якія добраахвотна далучыліся да абаронцаў, грамадзянства не даюць. Калі добраахвотнік атрымае калецтва, патрапіць у палон або загіне, ён і яго сям'я не атрымаюць належнай сацыяльнай і прававой абароны.

Больш за 2000 беларусаў пайшлі ў абаронцы Украіны з пачатку вайны. Для іх ёсць дадатковая небяспека. Калі грамадзянін Беларусі трапіць у палон войскаў РФ, ён будзе адпраўлены ў Беларусь. Там яго могуць асудзіць да пажыццёвага пазбаўлення волі або наогул да смяротнага пакарання.

Падпісаць петыцыю могуць грамадзяне Украіны, а таксама замежнікі, у якіх маецца электронны лічбавы подпіс, падатковы нумар і карта ва ўкраінскім банку.

Неабходна 25 тысяч подпісаў. З іх сабрана ўжо 5000.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930