Знайсці
04.06.2022 / 23:57РусŁacБел

Андрэй Брышцелеў больш не кіраўнік «Белінвестбанка»

Інфармацыя пра старшыню праўлення «Белінвестбанка» Андрэя Брышцелева знікла з сайта Нацыянальнага банка, заўважылі журналісты Zerkalo.io. Цяпер як такі на гэтым сайце ніхто не фігуруе, а так бывае тады, калі афіцыйнага кіраўніка ў банка проста на дадзены момант няма. 

Як адзначае выданне, яшчэ 13 мая звесткі пра кіраўніка «Белінвестбанка» на сайце прысутнічалі.

У канцы красавіка з'явілася інфармацыя, што Брышцелеў нібыта затрыманы за хабар.

Андрэй Брышцелеў займаў пасаду старшыні праўлення ААТ «Белінвестбанк» з лютага 2017 года. Да гэтага ён быў членам праўлення Нацбанка РБ і старшынёй праўлення ААТ «Парытэтбанк».

Дарэчы, на сайце Нацбанка цяпер адсутнічае інфармацыя пра кіраўнікоў яшчэ чатырох камерцыйных банкаў — «Статусбанк», «БНБ Банк», «Белгазпрамбанк» і «Парытэтбанк».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930