Знайсці
04.06.2022 / 22:24РусŁacБел

Прынята рашэнне аб легалізацыі паралельнага імпарту

Аператыўна-сітуацыйны штаб пры Саўміне прыняў рашэнне аб распрацоўцы праекта заканадаўчага акта, які прадугледжвае легалізацыю паралельнага імпарту тавараў і магчымасць выкарыстання праграмнага забеспячэння і іншых аб'ектаў у лічбавай сферы без дазволу праваўладальнікаў, паведамляе прэс-служба ўрада.

Тым самым будзе дадзена магчымасць увозіць арыгінальны тавар не толькі самім праваўладальнікам аб'екта інтэлектуальнай уласнасці ці іх афіцыйным дыстрыб'ютарам, але і любым імпарцёрам.

Устанаўленне гэтай часовай меры накіраванае, паводле ўрада, на недапушчэнне дэфіцыту тавараў імпартнай вытворчасці і насычэнне спажывецкага рынку.

На мінулым тыдні Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўжо абмяркоўвала з бізнэсам пералік тавараў, якія змогуць увозіцца ў краіну без згоды праваўладальніка.

Чытайце падрабязней:

У Беларусі легалізуюць шэры імпарт для абыходу санкцый. Разбіраемся, што гэта значыць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
16
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930