Знайсці
04.06.2022 / 16:34РусŁacБел

Брэсцкія дэсантнікі фарсіравалі Піну

Сёння ў Пінску прайшлі кантрольныя тактычныя заняткі з адным з дэсантна-штурмавых батальёнаў 38-й Брэсцкай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Падчас мерапрыемства былі адпрацаваныя дзеянні дэсантных падраздзяленняў у гарадскіх умовах з пераадоленнем воднай перашкоды. Бронетранспарцёры фарсіравалі раку Піна. Агульная працягласць маршруту па вадзе склала больш за кіламетр. У некаторых месцах глыбіня ракі дасягала 20 метраў.

Адзначаецца, што асаблівасцямі гэтага элемента стала фарсіраванне воднай перашкоды без папярэдняй падрыхтоўкі. Таксама быў адпрацаваны элемент прыкрыцця ўчастка фарсіравання воднай перашкоды з прыцягненнем пары верталётаў Мі-8МТВ-5.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
19
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930