Знайсці
04.06.2022 / 12:37РусŁacБел

Старшакласнікам павялічаць колькасць гадзін беларускай і рускай моў і паменшаць замежнай

Міністэрства адукацыі ўжо зацвердзіла новыя навучальныя планы, паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец ў эфіры тэлеканала АНТ.

У прыватнасці, у 10—11-х класах дадасца колькасць гадзін беларускай і рускай моў. «Адной гадзіны ў тыдзень недастаткова. З наступнага года дадасца яшчэ колькасць гадзін рускай і беларускай літаратуры, бо авалодаць мовай без чытання літаратуры складана і практычна немагчыма», — лічыць міністр.

Адначасова паменшыцца колькасць гадзін на вывучэнне замежнай мовы. «Калі мы павялічваем у навучальным плане нейкія заняткі, то дзесьці мы павінны забраць іх. Сёння мы бачым, што замежная мова знаходзіцца ў пірамідзе значна вышэй за іншыя прадметы. Таму колькасць гадзін англійскай мовы трохі паменшыцца», — расказаў Андрэй Іванец.

Ён адзначыў, што англійскай мовы ў 10—11-х класаў усё роўна будзе больш на базавым узроўні, чым рускай і беларускай: «Я ўпэўнены, любую замежную мову чалавек, няхай гэта будзе школьнік, студэнт, дарослы, вывучыць цягам свайго жыцця, калі яму гэта будзе неабходна. А калі ў школе не навучым рускай і беларускай мове, то гэтаму ніхто не навучыць».

Чытайце таксама: Беларускія школьнікі будуць здаваць мабільнікі, насіць форму і слухаць гімн

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
9
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930