Знайсці
03.06.2022 / 23:53РусŁacБел

Нуль на трыбунах, нуль па гульні. Зборная Беларусі саступіла славакам на старце футбольнай Лігі нацый

Каманда Георгія Кандрацьева за 90 хвілін сустрэчы пры максімальна сумнай гульні нанесла ўсяго адзін, зусім не небяспечны, удар па чужой браме. А паколькі гэтым стрэлам супернікаў не засмуціла, то лагічна засталася без забітых мячоў і набраных балаў на нейтральным полі ў Сербіі.

За ўвесь вечар беларусы нанеслі па браме суперніка ўсяго адзін удар. Фота: vk.com/belarusff

Змест гульні ў горадзе Нові-Сад цалкам адпавядаў антуражу вакол і ўнутры арэны. Міжнародны «бан» прымусіў зборную Беларусі выступаць не проста на нейтральным стадыёне, але яшчэ і пры пустых трыбунах. Паколькі ж у мэтах эканоміі айчынная федэрацыя футбола абірала танную пляцоўку, знешні выгляд 15-тысячніка мясцовага клуба «Вайводзіна» наводзіў на сум яшчэ да стартавага свістка галоўнай рэферы Стэфані Фрапар.

Пазяхаць хацелася і непасрэдна ў час двубою: «белакрылыя» амаль не валодалі мячом (усяго 33 адсоткі за вечар), абараняліся ледзь не ўсёй камандай, а пра спатканні з кіперам славакаў Родакам маглі разважаць толькі ва ўмоўным ладзе. Таму цалкам лагічна, што за вечар той амаль не ўступаў у барацьбу, бо быў засведчыў усяго адзін удар па ўласнай браме.

Дзеля справядлівасці прызнаем: пратакольныя госці таксама нечага незвычайнага на полі не дэманстравалі. Але клас славакаў дазволіў ім канвертаваць адзін з нешматлікіх шанцаў у пераможны мяч: на 61-й хвіліне юніёр Томаш Суслаў правёў дэбютны гол у складзе дарослай зборнай ды прынёс ёй перамогу.

Клас гасцей канвертаваўся ў мінімальную перамогу славакаў. Фота: vk.com/belarusff

Мінімальная вікторыя дазволіла славакам стаць следам за камандай Казахстана у табліцы групы 2 дывізіёна «С» — лідары перайгралі азербайджанцаў крышку больш упэўнена, 2:0. Беларусы ж пасля стартавага тура апынуліся ў квартэце трэцімі.

Наступны матч каманда Кандрацьева правядзе тамсама на гэтым стадыёне 6 чэрвеня супраць калектыва Азербайджана. Матч пачнецца ў 21.45 па беларускім часе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
8
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930