Знайсці
03.06.2022 / 21:55РусŁacБел

Беларусам прапанавалі сабраць мільён подпісаў за ўступленне ў Еўрасаюз

«Сабраўшы мільён подпісаў, мы можам наглядна прадэманстраваць жаданне беларусаў заняць сваё месца ў еўрапейскай сям'і», — лічаць аўтары петыцыі. На іх думку, гэта дасць магчымасць утрымаць міжнародную ўвагу да Беларусі. Петыцыю можна падпісаць на Change.org. Потым яе накіруюць у інстытуты ЕС.

Ініцыятыва прымеркаваная да саміту ЕС, які пройдзе 23 і 24 чэрвеня. Там будзе разглядацца наданне Украіне, Грузіі і Малдове статуса кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз.

Ідэю падтрымалі дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька, пісьменнік Уладзімір Някляеў, філосаф Вольга Шпарага, шэраг грамадскіх дзеячаў Беларусі і Літвы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
50
Панылы сорам
6
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930