Знайсці
03.06.2022 / 18:45РусŁacБел

«Пачынайце азірацца». Украінскія ўлады ідэнтыфікавалі 90 паліцэйскіх, якія сталі калабарантамі

Украінскіх паліцэйскіх Данецкай вобласці і Марыупаля, якія добраахвотна перайшлі на бок расійскіх акупантаў, удалося ідэнтыфікаваць. Пра гэта паведаміў дарадца мэра Марыупаля Пятро Андрушчанка і апублікаваў поўны іх спіс. 

2 чэрвеня дарадца мэра Марыупаля Пятро Андрушчанка праінфармаваў, што ў акупаваным расійскімі войскамі Марыупалі ўкраінскія паліцыянты перайшлі на службу ў «ДНР». Ён апублікаваў відэа, на якім бачна, як супрацоўнікі паліцыі розных раёнаў Данецкай вобласці пераходзяць на службу да акупантаў.

Па гэтым відэа ўсіх здраднікаў адразу ж удалося ідэнтыфікаваць.

«Інфармацыйныя ваяры Марыупаля ідэнтыфікавалі ўсіх асоб, якія перайшлі працаваць на бок паліцыі акупантаў. Усіх з учорашняга відэа», — заявіў Пятро Андрушчанка.

«Цяпер ні адна мраZь не схаваецца. 90 нелюдзяў, якія нядаўна былі паліцэйскімі Украіны. Якія былі звольненыя ў мінулым. Розныя, але ўсё мраzи ў адным месцы. Запячатана. Пачынайце азірацца, бл@дзі. Адплата ўжо побач», — эмацыйна напісаў Андрушчанка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера