Знайсці
03.06.2022 / 18:03РусŁacБел

Рукавічка і шапачка са старажытнага Берасця праляжалі ў зямлі 900 гадоў

У дар Брэсцкаму абласному краязнаўчаму музею перададзеныя рэстаўраваныя артэфакты са збораў археолага Пятра Лысенкі. Гэта лямцавая рукавічка і вязаная шапачка, арыенціровачна ХІІ стагоддзя.

Фота з сацыяльных сетак

Большая частка збораў Лысенкі, якія назапасіліся ў яго за доўгую навуковую кар'еру, былі перададзеныя ім па ўласнаму тэстаменту ў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, але тое-сёе заставалася непрыстроеным. 

Тое, што лямец і воўна захаваліся амаль 1000 гадоў, тлумачыцца адметнасцю берасцейскага грунту. Ён вільготны і добра захоўвае арганіку.

Менавіта з-за асаблівасцяў гэтага грунту Лысенку ўдалося адкапаць у старажытным Бярэсці шмат унікальных матэрыялаў, на падставе якіх складзены цэлы археалагічны музей «Бярэсце». Многія пабудовы старажытнага Бярэсця захаваліся на пяць-дзевяць вянцоў, а некаторыя нават і на дванаццаць, што з’яўляецца вялікай рэдкасцю ў славянскай археалогіі.

Пятро Лысенка (1931—2020) — адзін з найбольш заслужаных беларускіх археолагаў. Ён з 1964 года і да канца жыцця працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, а даследаванне старажытнага Бярэсця стала справай усяго ягонага жыцця. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930