Знайсці
03.06.2022 / 12:58РусŁacБел

Расследавальнікі: Нядаўна прызначанага камандуючага аперацыяй Расіі ва Украіне Дворнікава адхілілі. Прызначаны новы

Руслан Левіеў, член каманды расследавальнікаў Conflict Intelligence Team паведаміў, што генерал Дворнікаў больш не камандуе аперацыяй ва Украіне. Замест яго прызначаны генерал Жыдко.

 Аляксандр Дворнікаў

Больш за тыдзень таму каманда Conflict Intelligence Team ад крыніц сярод салдат даведалася, што замест Дворнікава аперацыяй ва Украіне цяпер камандуе генерал Жыдко, былы камандуючы Усходняй ваеннай акругай, цяпер намеснік міністра абароны Расіі па ваенна-палітычнай працы.

«Па сутнасці, гэта такі галоўны палітрук ўсяе Русі, галоўны зампаліт», — кажа Левіеў.

Левіеў кажа, што не ведае прычын яго адхілення, не сцвярджае, што гэта стала вынікам нейкіх недапрацовак Дворнікава, магчыма, гэта проста «ратацыйны працэс, які мы бачылі ў Сірыі». Там камандуючыя групоўкай перыядычна мяняліся не з-за памылак, а каб усе генералы паднабраліся вопыту.

Дворнікаў быў адным з камандуючых групоўкі войскаў у Сірыі.

Журналіст-расследавальнік Bellingcat Хрыста Грозеў пацвердзіў замену Дворнікава на Жыдко, але дадаў нечаканы каментарый.

«На самым пачатку, калі Дворнікаў быў прызначаны, мы атрымалі даволі цікавыя каментарыі і ацэнкі яго здольнасцяў або адсутнасці здольнасцяў ад былых вагнераўцаў, якія пад яго камандаваннем ваявалі ў Сірыі. Яны здзівіліся, што ён быў прызначаны. Сказалі, што не можа быць такога, што хтосьці паверыў, што ён стратэг — ён звычайны алкаголік, і што рана ці позна ўсе гэта зразумеюць. Цалкам магчыма, што гэта і здарылася».

Пра прызначэнне Аляксандра Дворнікава «галоўным па вайне ва Украіне» стала вядома на пачатку красавіка.

Па даных BBC, паміж расійскімі падраздзяленнямі ва Украіне была дрэнная каардынацыя. Дворнікаў павінен быў палепшыць яе.

«У гэтага канкрэтнага камандзіра вялікі досвед расійскіх аперацый у Сірыі. Таму мы чакаем, што агульнае камандаванне і кіраванне палепшыцца», — прыводзіла BBC словы чыноўніка.

Дворнікаў з верасня 2015-га па чэрвень 2016 года камандаваў групоўкай расійскіх войскаў у Сірыі. У 2016 годзе яго прызначылі камандуючым войскамі Паўднёвай ваеннай акругі.

Хто да яго адказваў у Расіі за так званую «спецаперацыю», дакладна не вядома. 

У апошні час з’явілася інфармацыя, што кіраванне вайной ва Украіне ўзяў на сябе Пуцін асабіста.

«Тэхніка не едзе, забеспячэння талковага няма». Якія хібы паказала расійская армія ва Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера