Знайсці
03.06.2022 / 10:37РусŁacБел

Лукашэнка: Прыватнай медыцыны я ўжо наеўся

Аляксандр Лукашэнка сёння бярэ ўдзел у адкрыцці новага будынка 9-й дзіцячай гарадской паліклінікі. Там ён зрабіў некалькі заяваў.

Фота: БелТА

Лукашэнка падкрэсліў, што «будзе рабіць усё, каб развіваць найперш дзяржаўную ахову здароўя. «Прыватнай я ўжо наеўся», — сказаў ён.

Лукашэнка дадаў, што ў краіне цяпер пачалі актыўна аналізаваць працу прыватных медыцынскіх цэнтраў. «Вельмі жорстка кантралюем. Не таму, што мне не падабаюцца прыватныя прадпрыемствы, у тым ліку аховы здароўя. Не. А таму што трэба працаваць сумленна. І на здароўі людзей зарабляць ніхто не будзе. Мы будуем сацыяльную дзяржаву, а гэта перш за ўсё клопат пра людзей», — падкрэсліў ён.

Таксама Лукашэнка адзначыў, што дзяржава будзе рабіць усё, каб медыкі годна жылі і зараблялі.

«У гэтую пару шалёных санкцый усе крычалі: «ахову здароўя чапаць не будзем!» Ні чорта падобнага. Ім пляваць на нашых людзей. У цэлым мы спраўляемся. Справімся. Абыдземся і без іх. Ёсць прадпрыемствы, дзе мы можам закупляць патрэбную нам тэхніку, запасныя часткі. Як бачыце, праблем шмат, але тым не менш мы рашэнне ніводнай задачы не прыпынілі. І сведчаннем таму з'яўляецца гэты будынак».

Закрануў Лукашэнка і бягучую сітуацыю.

«Галоўнае — не перакуліць краіну. А ўсё астатняе — паліклінікі, стадыёны — мы пабудуем. Мы будзем рабіць усё, каб зберагчы нашых дзетак. (…) У беларускай дзяржаве важна не дапусціць дэстабілізацыі, а ўсё астатняе прыкладзецца», — сказаў Лукашэнка.

«Тое, што мы, сціснуўшы зубы, гэтыя два гады пасля выбараў цярпелі, стараліся наладзіць сваё жыццё, гэта абарочваецца цярпімым жыццём. Дай бог, каб і далей так было», — дадаў Лукашэнка.

Чытайце таксама: 

Дзяржкантроль агучыў сваю версію прэтэнзій да «Нардзіна»

«Выглядае, як зачыстка рынку на карысць «сваёй» прыватнай медыцыны». Што стаіць за пагромам медцэнтраў 

«Ладэ» кашмараць за 2020-ы. Выхаваўчы рэкет, выставілі штраф

Медцэнтр «Кравіра» чакае пазапланавую праверку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера