Знайсці
02.06.2022 / 23:40РусŁacБел

Мядзведзеў зноў намякнуў на магчымасць прымянення Масквой ядзернай зброі

Намеснік кіраўніка Савета бяспекі Расіі, былы прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю катарскаму тэлеканалу Al Jazeera заявіў, што Масква ўдарыць на паражэнне «па цэнтрах прыняцця рашэнняў», калі Кіеў выкарыстае атрыманае ад ЗША ўзбраенне супраць тэрыторый Расіі, паведамляе ТАСС.

«У выпадку, калі гэтыя віды ўзбраенняў будуць выкарыстаныя супраць расійскіх тэрыторый, ва Узброеных сілаў нашай краіны не застанецца іншага выбару, акрамя як дзейнічаць на паражэнне цэнтраў прыняцця рашэнняў», — сказаў Мядзведзеў.

І падкрэсліў: «Усім зразумела, што гэта за цэнтры — гэта і Міністэрства абароны, і Генштаб, і ўсё што заўгодна».

Прытым гэтыя цэнтры, на думку Мядзведзева, «знаходзяцца нават не на тэрыторыі Кіева. Таму гэта, безумоўна, пагроза, якую трэба будзе ўлічваць».

Па сутнасці гэта можна ўспрымаць як чарговае застрашванне свету з боку Крамля прымяненнем ядзернай зброі, і не толькі тактычнай. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
28
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930