Знайсці
02.06.2022 / 23:19РусŁacБел

Справу аб дзяржаўнай здрадзе Віктара Медзведчука перадалі ў суд

Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны завяршыла дасудовае расследаванне крымінальнай справы па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе народнага дэпутата Віктара Медзведчука. Офіс генпракурора накіраваў абвінаваўчы акт у суд. Пра гэта гаворыцца ў заявах ДБР і Офіса генпракурора.

Па версіі следства, Медзвядчук дапамагаў Расіі ў вядзенні інфармацыйнай вайны супраць Украіны і кансультаваў па распаўсюджванні сярод украінцаў расійскіх наратываў.

Таксама следчыя органы падазраюць, што Медзвядчук перадаў Расіі інфармацыю аб размяшчэнні сакрэтнага падраздзялення Мінабароны Украіны.

Акрамя таго, следства выявіла, што абвінавачаны дэпутат на працягу 2015—2020 гадоў дапамагаў прадстаўнікам краіны-агрэсара ў правядзенні падрыўной дзейнасці супраць Украіны. А ў 2015 годзе, па звестках пракурораў, Медзвядчук спрыяў РФ у разрабаванні нацыянальных каштоўнасцяў у Крыме: ён перадаў звесткі і дакументы для незаконнай здабычы нафты і газу на Прыкерчанскім шэльфе Чорнага мора ў выключнай (марской) эканамічнай зоне Украіны. Рэсурсы гэтага радовішча каштуюць больш за 38 мільярдаў грыўняў.

Абвінаваўчы акт супраць народнага дэпутата накіравалі ў суд. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Медзвядчук — кум Уладзіміра Пуціна, адзін з галоўных прарасійскіх палітыкаў Украіны. У лютым ён уцёк з-пад хатняга арышту, на які яго пасадзілі ў 2021 годзе. 12 красавіка было паведамлена, што ён затрыманы. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930