Знайсці
02.06.2022 / 19:46РусŁacБел

Арганізатары паведамілі пра перанос канцэрта рэпера Баста ў Мінску. Супраць яго выступалі праўладныя прапагандысты

Арганізатары канцэрту рэпера Баста у Мінску, запланаванага на 5 чэрвеня, паведамілі пра яго перанос. «Новая дата канцэрта цяпер узгадняецца і будзе абвешчаная пазней! Усе раней набытыя квіткі сапраўдныя! Мяняць іх не спатрэбіцца», — гаворыцца на сайце Kvitki.by.

Раней супраць канцэрту Баста ў Мінску выступалі праўладныя актывісты і супрацоўнікі дзяржаўных тэлеграм-каналаў, піша «Медыязона».

6 красавіка телеграм-канал «Ваши сливы» напісаў пост з нагоды маючага адбыцца выступу музыкі: «Што забыўся ў нашай сталіцы рэпер Баста, які ў 2020 годзе тапіў за дзяржпераварот і пісаў пасты ў падтрымку экстрэмістаў?».

11 мая супрацоўнік СТВ Рыгор Азаронак напісаў: «Калі канцэрт Баста пройдзе ў Мінск-Арэне гэта будзе азначаць адно: такія рашэнні ў нас прымае нейкі змагар. Ён падтрымлівае дзяржпераварот, спробу забойства прэзідэнта, санкцыі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930