Знайсці
02.06.2022 / 16:37РусŁacБел

Палітзняволеную Вікторыю Кульшу будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі

Суд пачнецца 13 чэрвеня.

У канцы сакавіка супраць адміністратаркі тэлеграм-канала «Кіроўцы 97%» Вікторыі Кульшы завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Гэта ўжо другі выпадак, калі адміністрацыя гомельскай калоніі № 4 ініцыюе завядзенне крымінальнай справы супраць палітзняволеных. Нядаўна па гэтым артыкуле судзілі Паліну Шарэнду-Панасюк.

Справу Вікторыі 13 чэрвеня будзе разглядаць суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Сяргей Мальцаў. Меркавана, суд адбудзецца ў калоніі. 

Вікторыю затрымалі 4 лістапада 2020 года. Яе абвінавацілі па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці) і прысудзілі 2,5 года калоніі, паведамляе «Вясна»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930