Знайсці
02.06.2022 / 16:23РусŁacБел

Генштаб Украіны: Беларускія войскі мініруюць памежную з Польшчай і Украінай тэрыторыю Беларусі

Намеснік начальніка галоўнага аператыўнага кіравання Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксей Громаў заявіў, што беларускія войскі пачалі мініраваць памежную з Украінай і Польшчай тэрыторыю.

«Асноўныя высілкі Узброеных сіл Беларусі канцэнтруюцца на вядзенні разведкі, інжынерным абсталяванні сваіх пазіцый, а таксама на мерах баявой падрыхтоўкі. Апроч таго, ажыццяўляецца мініраванне пад’язных шляхоў, лясных дарог і мастоў у памежных з Украінай раёнах Брэсцкай вобласці, уздоўж дзяржаўнай мяжы Украіны з Польшчай да кірунку Алеўск — Наваград-Валынскі (Жытомірская вобласць)», — заявіў Аляксей Громаў 2 чэрвеня на брыфінгу ў Кіеве.

У той жа час, паводле яго, украінская вайсковая разведка не назірае фармавання на валынскім і палескім кірунках ударных падраздзяленняў для наступлення з тэрыторыі Беларусі. Аднак, імавернасць ракетных абстрэлаў украінскай тэрыторыі па-ранейшаму захоўваецца.

З 1 чэрвеня Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі ўвёў абмежаванні на ўваход, уезд і часовае знаходжанне грамадзян у памежнай паласе ў трох раёнах Гомельскай вобласці на мяжы з Украінай — Брагінскім, Хойніцкім і Лоеўскім.

Абмежаванні ўводзяцца з 1 чэрвеня па 31 жніўня «ў мэтах памежнай бяспекі», паведамляў Памежны камітэт 28 мая. Пра абмежаванні ў памежных раёнах Брэсцкай вобласці нічога не паведамлялася.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
20
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
30
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930