За «пратэсныя» татуіроўкі затрымалі кіроўцу хуткай дапамогі
Лукашысцкія тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара Мінска, які працуе кіроўцам хуткай медыцынскай дапамогі, паведамляе «Вясна».
Нагода — «пратэставыя» татуіроўкі. Сярод іх — надпісы «БТ убивает», «Русский военный корабль, иди н***», «Не быць скотам» і іншыя.
ГУБАЗіК сцвярджае, што паскардзіўся на кіроўцу «неабыякавы грамадзянін», які стаяў за ім у чарзе ў краме і ўбачыў татуіроўкі.
У «пакаянным відэа» мужчына абяцае ў хуткім часе звесці надпісы лазерам.
Закон не забараняе наносіць на цела ацэначныя меркаванні на адрас дзяржаўнага тэлебачання або цытату з народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, але лукашэнкаўцаў гэта не спыняе.
3
6
2
2
2
57
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На Вольгу Бондараву падалі ў суд
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера