Палітзняволены Уладзімір Кашко выйшаў на волю пасля трох месяцаў арышту
Праваабаронцам стала вядома, што гамельчук Уладзімір Кашко 31 мая выйшаў на волю з гомельскага СІЗА-3 — ён цалкам адбыў тэрмін.
Былога міліцыянта ў лістападзе асудзілі да трох месяцаў арышту паводле артыкула 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных).
Яго абвінавацілі ў зліве адміністратару Telegram-канала, які ўлады прызналі экстрэмісцкім, персанальных даных 27 супрацоўнікаў міліцыі Гомельшчыны. Суддзя Андрэй Лагуновіч таксама пастанавіў спагнаць з гамельчука кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым у памеры 13 600 рублёў, паведамляе «Вясна».
4
0
0
0
1
1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На Вольгу Бондараву падалі ў суд
 2
Расійская армія развівае наступ у Данецкай вобласці. Украінскія вайскоўцы адчайна спрабуюць стабілізаваць фронт
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера