Знайсці
03.06.2022 / 18:34РусŁacБел

У Беларусі дазволяць паляваць на дзіка

У Беларусі дазволяць паляўнічым выкарыстоўваць у асабістых мэтах здабытага на паляванні дзіка, купляючы яго ў дзяржавы па мінімальнай цане.

Гэта будзе спрыяць зніжэнню колькасці гэтых жывёл, а значыць, дапамагаць у барацьбе з распаўсюджваннем афрыканскай чумы свіней. Пра гэта распавёў журналістам кіраўнік Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) Ігар Шуневіч па выніках даклада Аляксандру Лукашэнку, піша БелТА.

На думку Ігара Шуневіча, меры па барацьбе з афрыканскай чумой свіней былі эфектыўныя толькі на пачатковым этапе. А зараз наспела неабходнасць змяніць падыходы, знайсці больш дзейсныя метады для дэпапуляцыі гэтага віду жывёл. Дарэчы, неабходнасць зніжэння колькасці дзікоў ніхто не ставіць пад сумнеў.

«Была прапанавана іншая схема, якая заключаецца ў тым, каб не закопваць у зямлю дзіка, а дазволіць паляўнічым здабываць яго і выкарыстоўваць у асабістых мэтах, купляючы яго ў дзяржавы па мінімальнай цане, — растлумачыў старшыня БТПР. — Кіраўнік дзяржавы падтрымаў такую прапанову і даў адпаведныя распараджэнні, каб змяніць алгарытм здабычы і вымання дзіка на падставе нашых прапаноў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930