Знайсці
02.06.2022 / 10:00РусŁacБел

Што расказалі пра сябе расійскія палонныя, захопленыя каліноўцамі

Відэа з імі з'явілася ў тэлеграм-канале палка Каліноўскага.

— (Каліновец) Беларускія дзяржаўныя СМІ часта гавораць, што мы нацысты, зверы, наёмнікі. Хлопцы, раскажыце, як вы трапілі ў палон.

— (Другі каліновец) Раскажы, як ты трапіў у палон.

— Хлопцы, супрацоўнікі УСУ выконвалі свае задачы, ускладзеныя на іх, і пры заняцці сваіх рубяжоў далі такую магчымасць, выйсці з бліндажа, здаць зброю і здацца ў палон добраахвотна. Выканаўшы патрабаванне, атрымалі добрасумленнае стаўленне як да ваеннапалонных, як у ваенны час. Ніхто не крыўдзіў, нічога.

— Не кармілі ж напэўна?

— Вось, поўна ежы.

— Ну не поўна, вось што ў нас, тое і ў іх.

— Давайце, што потым? Каб наша прапаганда потым не сказала, што мы знайшлі нейкіх мясцовых людзей і пераапранулі як карнікаў, раскажыце, хто вы, прозвішча, імя: частка, адкуль вы, ППД часткі?

— (другі салдат) Я служу ў Караноўску [Краснадарскі край] у верталётным палку. Мажара Мікалай Валер'евіч — мае поўныя імя і прозвішча, 26 гадоў.

— Родам адкуль ты?

— Наогул, нарадзіўся ў Грузіі, а бацькі жывуць у Прыморска-Ахтарску (Краснадарскі край), а служу ў Караноўску.

— А ты?

— Я Чарнец Вадзім Ігаравіч, Родам з Краснадарскага краю, з Прыморска-Ахтарска, вайсковая частка 75387.

— Смірноў Дзмітрый Дзмітрыевіч. Станіца Канеўская Краснадарскі край. Служу ў частцы 03007.

(Каліновец) Я бы хацеў звярнуцца да ўсіх вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі, якія сёння знаходзяцца ў ролі акупанта на ўкраінскай і беларускай зямлі. Тое, што беларуская ўлада, якая па факце ёсць дыктатарам, які захапіў рэжым, кліча вас, гэта не робіць вас нейкімі ўладамі, вы акупанты на беларускай і ўкраінскай зямлі. І паміраць за [ідэі] Крамля, я думаю, гэта не самы лепшы варыянт для вас, не для гэтага вас гадавалі бацькі. Калі даведаецеся, што на фронце перад вамі стаяць беларускія добраахвотнікі, я лічу, што самым правільным рашэннем для вас будзе захаваць жыццё і здацца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера