Знайсці
01.06.2022 / 22:03РусŁacБел

Беларусы-«каліноўцы» ўзялі ў палон трох расіян

Гэта здарылася падчас наступальнай аперацыі Узброеных сілаў Украіны. У часе яе яшчэ адзін беларускі баец-«каліновец» быў паранены. Як паведамляе «Еўрарадыё», ён атрымаў раненне ў жывот. Цяпер баец у лякарні, лекары кажуць, што жыць будзе.

 

Расійскія салдаты, захопленыя ў палон каліноўцамі

Каліноўцы распавядаюць, што змусілі расіян адступіць і пакінуць адну са сваіх пазіцый.

Беларускія байцы захапілі ў палон траіх расійскіх вайскоўцаў. Больш падрабязнасцяў пра гэты бой і палоненых чакаем неўзабаве.

Вось першае відэа:

Усяго з 24 лютага загінула шэсць байцоў-беларусаў, якія абараняюць незалежнасць Украіны. Трое з іх ваявалі ў складзе Батальёна Каліноўскага, які ў другой палове мая быў ператвораны ў полк. Яшчэ некалькі байцоў былі параненыя, у тым ліку Дзяніс Урбановіч перажыў моцную кантузію.

Чытайце таксама: Фарміруюцца дзве беларускія ўзброеныя групы, якія бачаць сваёй мэтай вызваленне краіны 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
102
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930