Знайсці
01.06.2022 / 19:27РусŁacБел

СМІ: Венгрыя пагражае заблакаваць санкцыйны пакет, калі са спіса не выключаць патрыярха Кірыла

На пасяджэнні пастаянных прадстаўнікоў краін ЕС у Бруселі Венгрыя выказала некалькі пярэчанняў адносна шостага санкцыйнага пакета, узгодненага напярэдадні Еўрапейскай Радай. Пра гэта піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з ходам перамоваў.

У прыватнасці, Будапешт настойвае на выключэнні з санкцыйнага пераліку кіраўніка патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Раней падчас перамоваў лідараў ЕС імя патрыярха не гучала.

Акрамя таго, Венгрыя таксама заявіла пра «дробныя тэхнічныя пытанні», звязаныя з увядзеннем частковага эмбарга на расійскую нафту.

У выніку, як канстатуюць суразмоўцы Bloomberg, час зацвярджэння шостага санкцыйнага пакета ЕЗ застаецца незразумелым. Раней прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль заявіў, што працэс ухвалення шостага санкцыйнага пакета супраць Расіі завершыцца ў сераду або чацвер.

Яшчэ раней прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан папярэджваў, што Венгрыя не падтрымае ўключэнне ў санкцыйны спіс духоўных асоб, бо гэта «закране пытанне рэлігійнай свабоды венгерскіх суполак, якая з'яўляецца свяшчэннай і недатыкальнай».

Колькасць праваслаўных вернікаў у Венгрыі складае ў лепшым выпадку 10—15 тысяч чалавек, гэта недзе каля 0,15% насельніцтва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера