Знайсці
01.06.2022 / 19:00РусŁacБел

У часопісе «Мастацтва» — працяг «аптымізацыі», яшчэ два звальненні

З 1 чэрвеня ў выданні не працуюць рэдактарка аддзела сучаснага мастацтва Алеся Белявец і вярстальніца Аксана Карташова. Ім прапанавалі падпісаць заявы аб звальненні па згодзе бакоў, паведамляюць крыніцы Reform.by.

Раней у СМІ праходзіла інфармацыя аб звальненні з «Мастацтва» вядомай беларускай журналісткі і балетнага крытыка, маці галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, — Таццяны Мушынскай.

Рэдактарку аддзела музыкі — пасада, на якой працавала Таццяна Мушынская — папрасілі сысці па падобнай схеме — напісаць заяву аб звальненні па згодзе бакоў. Далей такім чынам «сышлі» іншых супрацоўнікаў «Мастацтва».

Акрамя таго, тых нямногіх журналістаў часопіса, што засталіся, перавялі на палову ці чвэрць стаўкі, спаслаўшыся на «эканамічныя абставіны». 

Падобныя захады па «аптымізацыі» выдання закранулі і газету «Культура», якая разам з «Мастацтвам» уваходзіць у холдынг «Культура і мастацтва». У «Культуры» на мізерную «чвэрць» перавялі ці «сышлі» па вядомай схеме і сталых супрацоўнікаў рэдакцыі, якія працавалі ў газеце на працягу многіх гадоў.

На дадзены момант вядома пра тры звальненні ў «Культуры» за апошні тыдзень.

Чытайце таксама:

Таццяну Мушынскую звольнілі з часопіса «Мастацтва»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930