Знайсці
01.06.2022 / 17:10РусŁacБел

У Аўтуховіча і Разановіча падчас суда абвастрыліся праблемы са здароўем 

У гродзенскай турме ўжо трэці тыдзень ідзе суд над фігурантамі «справы Аўтуховіча». «Вясна» паведамляе, што ў Мікалая Аўтуховіча і святара Сяргея Разановіча за гэты час пагоршылася здароўе.

Мікалай Аўтуховіч у клетцы на судзе

Вядома, што ў Сяргея Разановіча цукровы дыябет. Палітвязень ужо некалькі дзён скардзіцца на стан здароўя. У мінулую пятніцу, калі ў судзе перайшлі да допыту Сяргея, ён стаў адчуваць сябе вельмі дрэнна, таму перапынак у судзе абвясцілі раней, чым звычайна — у 16:00.

Таксама паведамляюць, што і ў Мікалая Аўтуховіча абвастрыліся праблемы са спінай, і ён увесь час адчувае моцны боль. Гэта звязана з клеткай-«стаканам», у якой яго штодзённа ўтрымліваюць амаль тры тыдні. У «стакане» амаль няма месца, а сядзець можна толькі на вузкай лаўцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930