Знайсці
01.06.2022 / 16:05РусŁacБел

Дзвюх сясцёр у Мінску асудзілі за акцыі пратэсту. Абедзвюм далі «хімію»

У судзе Заводскага раёна Мінска 1 чэрвеня вынесены прысуд палітзняволеным сёстрам Яне і Таццяне Барысовіч.

Дзяўчат абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Алег Каляда.

Да суда дзяўчыны ўтрымліваліся ў СІЗА №1 Мінска.

Студэнткі Яна Барысовіч і Таццяна Барысовіч былі затрыманыя 22 лютага 2022 года, калі ў кватэру, дзе яны жылі з маці, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з ператрусам.

Яна Барысовіч — студэнтка біялагічнага факультэта МДУ, Таццяна Барысовіч навучаецца ў музычным каледжы.

Вядома, што іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў адной з акцый пратэсту, якія адбываліся ў Мінску пасля выбараў 2020 года.

Суд прызнаў абедзвюх вінаватымі і асудзіў Таццяну Барысовіч да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады, Яну Барысовіч на два з паловай гады.

Удакладненне. У перашапачатковай публікацыі мы паведамілі, што Яне Барысовіч прысудзілі тры гады калоніі. «Вясна» паведаміла, што інфармацыя была памылковай, дзяўчына атрымала «хімію» і цяпер на волі да ўступлення прысуду ў сілу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
21
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930