Знайсці
31.05.2022 / 15:15РусŁacБел

Данілаў: Хрэнін і Лапо за два дні да ўварвання пераконвалі, што Расія не пойдзе праз тэрыторыю Беларусі

«На вялікі жаль, сапраўды, мы лічылі, што з тэрыторыі Беларусі не будзе таго нападу, які, на жаль, адбыўся», — заявіў кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў.

«На вялікі жаль, сапраўды, мы лічылі, што з тэрыторыі Беларусі не будзе таго нападу, які, на жаль, адбыўся. Больш за тое, за два дні да вайны наш міністр абароны размаўляў з міністрам абароны Беларусі. І яны запэўнівалі, што ні ў якім разе гэтага не будзе. Наш галоўны пагранічнік за дзень да [нападу] размаўляў з галоўным пагранічнікам Беларусі. Ён кажа, нават не думайце сабе, што мы будзем у гэтым удзельнічаць, што з нашай тэрыторыі на вас нехта пойдзе. Але яны пайшлі не толькі з гэтага боку, яны пайшлі па ўсёй мяжы», — сказаў Аляксей Данілаў у інтэрв’ю «Укрінфарм».

Данілаў таксама ацаніў апошнія рашэнні Лукашэнкі па стварэнні Паўднёвага аператыўнага камандавання.

«Мы ўсведамляем пагрозу, якая можа існаваць з яго боку. На жаль, там, акрамя гэтага рашэння, ужо размешчаныя расійскія «Іскандэры», і ўзровень пагрозы з таго боку нам зразумелы», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
34
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930