Знайсці
29.05.2022 / 23:49РусŁacБел

Як ідуць перамовы аб нафтавым эмбарга: падрабязнасці з брусельскіх калідораў

Дыпламаты краін Еўрасаюза ў нядзелю не змаглі дамовіцца аб эмбарга на расійскую нафту, якое плануецца ўключыць у шосты пакет санкцый супраць Расіі, і яшчэ раз паспрабуюць гэта зрабіць заўтра, у апошнія гадзіны перад пазачарговым самітам Еўразвязу. Зараз, па звестках з брусельскіх калідораў, краіны ЕС абмяркоўваюць кампрамісную прапанову Францыі: забараніць імпарт расійскай нафты морам, а імпарт па нафтаправодзе «Дружба» пакуль не чапаць, піша Бі-бі-сі.

Дамовіцца аб эмбарга не ўдаецца з-за Венгрыі, якая, як нагадвае агенцтва Франс-Прэс, атрымлівае 65% нафты па «Дружбе» і не хоча ад яе адмаўляцца.

Венгры адкінулі прапанову ЕС: дадатковыя два гады на паступовую адмову ад расійскай нафты. Урад Віктара Орбана хоча мінімум чатыры гады адтэрміноўкі і мінімум 800 млн еўра на пераабсталяванне НПЗ і павелічэнне магутнасці нафтаправода з Харватыі.

Франс-прэс піша, спасылаючыся на неназваных дыпламатаў, што Славакіі і Чэхіі, якія таксама былі супраць неадкладнага і поўнага эмбарга, прапанавалі адтэрміноўку на два з паловай гады, і яны пагадзіліся.

Па нафтаправодзе «Дружба» ідзе прыкладна траціна ўсёй нафты, што Расія прадае краінам Еўрасаюза. Астатнія дзве траціны завозяць танкерамі.

Пазачарговы саміт ЕС, прысвечаны вайне ва Украіне, пройдзе 30-31 мая. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звернецца да ўдзельнікаў саміта па відэасувязі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930