Знайсці
29.05.2022 / 21:31РусŁacБел

Улады Інданезіі дазволілі грамадзянам Беларусі атрымліваць візы па прылёце

З 30 мая для атрымання візы ў аэрапорце беларусам трэба мець пры сабе зваротны квіток і пашпарт, сапраўдны яшчэ як мінімум шэсць месяцаў, перадае BPN.

Візу трэба набываць у зале прыбыцця да пашпартнага кантролю. Яе кошт складае 500 тысяч інданезійскіх рупій (каля 35 долараў).

Візы па прылёце таксама змогуць атрымліваць грамадзяне Бахрэйна, Босніі і Герцагавіны, Егіпта, Іярданіі, Кувейта, Марока, Амана, Перу, Расіі, Сербіі і Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера