Знайсці
29.05.2022 / 20:01

Зяленскі прыязджаў у Харкаў, вакол якога працягваюцца баі. Гэты візіт сімвалічны

Гэта быў першы выезд украінскага прэзідэнта за больш чым тры месяцы вайны далёка за межы Кіева. У горадзе ён правёў нараду аб аднаўленні дамоў і інфраструктуры, наведаў разбураныя кварталы горада, узнагародзіў вайскоўцаў.

Фота: Генеральны штаб УСУ

«Хачу падзякаваць кожнаму з вас за службу. Вы рызыкуеце сваім жыццём дзеля ўсіх нас і нашай дзяржавы. Дзякуй вам за абарону незалежнасці Украіны. Беражыце сябе!» — сказаў Зяленскі вайскоўцам.

І паабяцаў: «Усё адновім, адбудуем, напоўнім жыццём».

Старшыня Харкаўскай АВА праінфармаваў прэзідэнта, што цяпер 31% тэрыторыі вобласці акупавана, а 5% украінскія войскі вызвалілі ад расійскіх захопнікаў.

Візіт Зяленскага, паколькі ён першы з пачатку вайны за межы Кіеўшчыны — сімвалічны. Гэта адзначае карэспандэнт «Бі-бі-сі» Джо Інвуд:

«Тое, што Зяленскі змог прыехаць у Харкаў, паказвае, наколькі змянілася сітуацыя ў горадзе. Яшчэ некалькі тыдняў таму візіт быў бы немагчымы.

Але не варта цешыць сябе — Харкаў у бяспецы толькі часова. У іншых раёнах украінскія войскі дзейнічаюць не так паспяхова — на Данбасе расійская артылерыя змушае іх адступаць.

Украіна са сваім харызматычным прэзідэнтам выйграе інфармацыйную вайну. Але, на жаль, агульны зыход канфлікту вырашаецца ў іншай плоскасці».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
3
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31