Знайсці
29.05.2022 / 19:35РусŁacБел

Кіраўнік УПЦ мітрапаліт Ануфрый згадаў патрыярха Кірыла як кіраўнік аўтакефальнай Царквы. Але ёсць нюансы

Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Ануфрый падчас нядзельнай службы згадаў патрыярха Кірыла спосабам, прынятым для кіраўнікоў аўтакефальных (незалежных) цэркваў. Пералічваючы ў малітве кіраўнікоў праваслаўных цэркваў, ён назваў патрыярха Кірыла трэцім — пасля патрыярхаў Антыяхійскага і Іерусалімскага — і прапусціў прынятую раней ва УПЦ фармулёўку «вялікага гаспадара і айца нашага».

Украінская праваслаўная царква да вайны фармальна падпарадкоўвалася патрыярху Маскоўскаму Кірылу. Аднак пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну многія ўкраінскія святары адмовіліся памінаць Кірыла падчас царкоўных службаў, паколькі ён не толькі не асудзіў уварванне, але фактычна яго і падтрымаў.

У пятніцу ўдзельнікі Сабора Украінскай праваслаўнай царквы выказалі нязгоду з пазіцыяй маскоўскага патрыярха Кірыла і ўнеслі змены ў свой статут, якія замацоўваюць яе «поўную самастойнасць і незалежнасць».

На аснове апублікаванага УПЦ дакумента нельга сцвярджаць, што гэтая Царква сапраўды абвясціла незалежнасць. Але дзеянні мітрапаліта Ануфрыя ў гэтую нядзелю могуць казаць пра тое, у якім кірунку рухаецца УПЦ.

Праўда, пры гэтым пакуль што захоўваецца разрыў адносін з тымі Цэрквамі, якія прызналі аўтакефалію Праваслаўнай царквы Украіны, канкурэтнай Украінскай праваслаўнай царкве.

У тым дыптыху, якім карыстаўся мітрапаліт Ануфрый, не згадваліся Сусветны (Канстанцінопальскі) патрыярх і кіраўнікі трох Цэркваў, якія прызналі ПЦУ, — Эладскай, Александрыйскай і Кіпрскай. 

У сувязі з гэтым намеснік кіраўніка Упраўлення знешніх царкоўных сувязяў ПЦУ Еўстрацій (Зора) лічыць, што УПЦ застаецца ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхата, а дэмарш Ануфрыя — проста «дымавая заслона».

«Гэта значыць, Кірыла — блаславіцеля забойцаў — ён памінае, а Варфаламея, які моліцца за Украіну, — не. На самай справе — гэта спосаб завуаляваць працяг памінання Кірыла.

Ніякая гэта не аўтакефалія — гэта проста дымавая заслона. Мітрапаліт Уладзімір у 2011 годзе гэтак жа сама памінаў — тады таксама была аўтакефалія?» — напісаў Еўстрацій у Facebook.

Чытайце таксама:

Тэолаг: Выхад УПЦ з-пад кіраўніцтва Маскоўскага патрыярхата адбыўся, і ён носіць не тактычны, а стратэгічны характар

Сабор УПЦ МП абвясціў дэмарш патрыярху Кірылу і заявіў пра самастойнасць Царквы

Патрыярх Кірыл пракаментаваў заяву УПЦ аб незалежнасці, не ўзгадваючы яе

Архіепіскап Еўстрацій: Ідэі Пуціна — гэта не загадкавасць рускай душы, не варыянт нормы, а абсалютнае зло — такое ж, якім некалі быў нацызм

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930