Знайсці
29.05.2022 / 18:39РусŁacБел

Заезджы прадпрымальнік абакраў могілкі пад Слуцкам

Следчыя распачалі крымінальную справу па факце крадзяжу з могілак у вёсцы Васілінкі Слуцкага раёна. У крадзяжы падазраецца немясцовы грамадзянін — прадпрымальнік 1987 года нараджэння, паведамляе рэгіянальны тэлеграм-канал.

Фота ілюстрацыйнае

Калі мужчыну затрымалі, ён ва ўсім прызнаўся і расказаў, што праязджаў міма Слуцка і вырашыў учыніць крадзеж на могілках. Ён абышоў магілы і забраў гранітныя лампадкі з трох пахаванняў. А потым перапрадаў гэтыя вырабы ў Магілёве.

Пра злачынства стала вядома, калі ў міліцыю звярнуліся сваякі, якія не знайшлі лампадак на двух помніках.

Цяпер мужчыне пагражае пакаранне ад грамадскіх работ да 3 гадоў пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930