Знайсці
29.05.2022 / 18:08

Амерыканскія эксперты: Захоп Севераданецка дазволіць Маскве абвясціць пра падпарадкаванне Луганшчыны, але не дасць Расіі ніякіх іншых выгад

Захоп Севераданецка дазволіць Расіі абвясціць, што яна цалкам акупавала Луганскую вобласць, але не прынясе ёй якіх-небудзь істотных ваенных або эканамічных выгад, — ацэньвае сітуацыю амерыканскі Інстытут ваенных даследаванняў (ISW), піша onet.pl.

«Сам Севераданецк на гэтым этапе вайны важны галоўным чынам таму, што гэта апошні значны населены пункт у Луганскай вобласці, які не кантралюецца расіянамі. Яго захоп дазволіць Маскве абвясціць пра поўны захоп вобласці, але не дасць Расіі ніякіх іншых ваенных або эканамічных выгад», — піша ISW у апошнім аналізе.

Інстытут падкрэслівае, што расійскія войскі руйнуюць горад падчас наступлення, таму, калі яны зоймуць яго, то будуць мець пад кантролем толькі руіны.

«Заняцце Севераданецка можа даць расіянам магчымасць адкрыцця наземнага шляху для падтрымкі аперацыі ў заходнім кірунку,

але расійскім сілам не ўдалося забяспечыць значна больш спрыяльныя шляхі з Ізюма збольшага менавіта таму, што яны так моцна засяродзіліся на Севераданецку», — гаворыцца ў аналізе.

ISW адзначае, што расіяне пры гэтым дасягаюць вельмі невялікага прагрэсу ў захопе новых тэрыторый у Данецкай вобласці.

«Заняцце Севераданецка магло б ім дапамагчы ў заваёве рэшты Данецкай вобласці толькі ў тым выпадку, калі б гэта дазволіла ім набраць імпульс у правядзенні далейшых аперацый,

але бітва за Севераданецк, хутчэй за ўсё, выключыць далейшае расійскае наступленне ў буйных маштабах», — ацэньвае амерыканская ўстанова.

На думку даследчыкаў Інстытута, расійскія войскі дасягнулі поспехаў на севераданецкім кірунку перш за ўсё дзякуючы таму, што Масква сканцэнтравала вакол яго сілы і ўзбраенні, пераразмеркаваныя з іншых тэатраў баёў, дзе расіяне ўжо некалькі тыдняў не могуць атрымаць новых заваёў. Тым не менш, — падкрэслівае ISW, — украінскія сілы нанеслі агрэсарам сур'ёзны ўрон.

«Масква не зможа аднавіць значную баявую моц, нават калі зойме Севераданецк, бо значна яе патраціла, беручы горад», — піша ISW.

Праўда, Інстытут падкрэслівае, што і ўкраінскія сілы панясуць значныя страты ў баях за Севераданецк, як і мірнае насельніцтва.

Аднак расійскія войскі засяродзілі вакол горада значна большую частку свайго баявога патэнцыялу, што працуе на карысць Украіны.

Акрамя таго, украінскія вайскоўцы атрымліваюць пастаўкі ад хаўруснікаў, хоць яны паступаюць марудна і ў адносна невялікай колькасці.

Расійскія ж сілы, наадварот, дэманструюць прыкметы знясілення наяўных людскіх і матэрыяльных рэсурсаў, і няма падстаў чакаць змены такога стану спраў у найбліжэйшыя месяцы.

«Пуцін цяпер кідае людзей і зброю на апошні буйны населены пункт у вобласці, Севераданецк, як быццам яго захоп павінен забяспечыць яму перамогу ў вайне. Але ён памыляецца.

Калі бітва за Севераданецк скончыцца, незалежна ад таго, які з бакоў будзе займаць горад, расійскае наступленне на аператыўным узроўні і ў стратэгічным плане, напэўна, ужо пройдзе кульмінацыйны момант, што дасць Украіне магчымасць узнаўлення контрнаступлення на ўзроўні аперацыйнай сістэмы, каб змагацца з сіламі Расіі», — падкрэслівае ISW.

Чытайце таксама: 

Новы пакет дапамогі Украіне: што могуць «Гарпуны» і «Экскалібуры»

Фронт у Данбасе прарваны, але гэта далёка не катастрофа

Хто пераможа: Украіна ці Расія? Wall Street Journal апісаў пяць сцэнарыяў заканчэння вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31