Знайсці
29.05.2022 / 16:44РусŁacБел

Кіраўнік Кіеўскай вобласці: З боку Беларусі новага нападу пакуль не чакаецца

Украіна пакуль не фіксуе павышанай актыўнасці беларускіх войскаў у памежжы, заявіў старшыня Кіеўскай абласной адміністрацыі Аляксей Кулеба падчас паездкі разам з кіраўніком абласной паліцыі Андрэем Нябітавым у прымежныя рэгіёны вобласці.


Аляксей Кулеба

«Было шмат інфармацыі рознага плану, што тычыцца магчымасці новага ўварвання расійскіх войскаў з боку беларускай мяжы. На сённяшні дзень усё ў вобласці спакойна», — кажа Кулеба.

Інфармацыю пра тое, што на памежжы з беларускага боку вядуцца якія-небудзь актыўныя дзеянні, ён не пацвярджае.

«Тая інфармацыя, якую вы бачыце ў сацыяльных сетках, не адпавядае рэчаіснасці. Сітуацыя ў Кіеўскай вобласці нармальная. Усё пад кантролем сіл бяспекі», — сказаў Кулеба.

Але пры гэтым Кіеўская вобласць, паводле ўкраінскага чыноўніка, усё ж знаходзіцца пад пастаяннай пагрозай нападу і ракетных удараў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера