Знайсці
29.05.2022 / 20:10

Заўзятар пабіў арбітра на полі, Брэст апусціўся на дно табліцы, 32 галы за ўік-энд. Чым запомніўся чарговы футбольны тур у Беларусі?

У Жодзіне мясцовы глядач не ўпадабаў працу рэферы на матчы супраць мінскага «Дынама» — і адразу пасля свістка кулакамі кінуўся даводзіць таму недарэчнасці ў дзеяннях. «НН» расказвае пра галоўны казус тыдня ў айчынным футболе ды іншых падзеях тура вышэйшай лігі.

У Жодзіне «Тарпеда» і «Дынама» правялі самы скандальны матч тура. Фота: vk.com/fc_torpedobelaz

На стадыёне «Тарпеда» адбыўся самы выніковы і самы скандальны двубой тура. Гаспадары поля, нягледзячы на тое, што прапусцілі ўжо на 22-й хвіліне, пасля не проста аднавілі раўнавагу, а двойчы вырываліся ў лідары. Пры гэтым «Тарпеда» не бянтэжыў статус супернікаў: мінскае «Дынама» напярэдадні выходных валодала ледзь не найлепшай абаронай Беларусі. Тым не менш, дубль Пабудзея прысароміў зорных апанентаў, у складзе якіх за разбурэнне адказвалі гульцы нацыянальнай зборнай краіны.

Аднак пасля перапынку сітуацыя кардынальна змянілася: трапныя стрэлы Бегунова ды Быкава зноў зрабілі фаварытам пары бронзавых прызёраў вышэйшай лігі. Пасля чаго сталіца касцямі клалася, але не дазваляла «аўтазаводцам» аднавіць раўнавагу — і такі звезла з Жодзіна тры ачкі.

А вось галоўнаму арбітру сустрэчы Сяргею Краснікаву пахваліцца аналагічнай спрытнасцю не ўдалося.

Адразу пасля заканчэння сустрэчы да яго падляцеў адзін з мясцовых фанаў ды некалькі разоў штурхануў у грудзі. Хулігана хутка адцягнулі сцюарды за межы поля, але і там незадаволены заўзятар яшчэ колькі разоў штурхануў яго рукой у плячо.

Фаната абурыў пенальці, які быў прызначаны ў браму гаспадароў на 31-й хвіліне, а таксама абыякавасць да фола дынамаўца Навумава на мясцовым футбалісце Чыжу. Кантакт адбыўся ў штрафной пляцоўцы мінчукоў пад заслону сустрэчы — і мог прывесці да нічыёй у выпадку прызначэння і рэалізацыі «тарпедаўцамі» 11-метровага.

Дзякуючы перамозе «Дынама» не адпусціла ў адрыў лідара табліцы. Барысаўскі БАТЭ сваю вікторыю аформіў у куды больш спакойнай атмасферы. Тройчы гульцы Аляксандра Міхайлава прабівалі абарону брэсцкага «Дынама», а маглі і больш, бо не адчувалі рэальнага супраціву.

«Бела-блакітным» не дапамагла нават змена трэнера: абавязкі звольненага з пасады Сяргея Кавальчука часова выконваў асістэнт Аляксандр Храпкоўскі. Аднак і ён не здолеў «перазагрузіць» каманду. У выніку чэмпіён краіны-2018 апусціўся на апошні радок табліцы і рызыкуе скіравацца ў першую лігу, калі не зменіць стаўлення да сітуацыі.

Увогуле ж тур выдаўся багатым на галы: сумарна калектывы набілі ажно 32 мячы. Асабліва адзначым зарубу «Іслачы» і «Дняпра», бо для скарэння аўтсайдара дружыне з Мінскага раёна спатрэбілася ажно тройчы парушаць нічыйны парытэт. Хай сабе на рахунку абласных футбалістаў мелася перад турам толькі адна перамога, яны прадэманстравалі выключную сілу волі. Не хапіла крышку майстэрства, каб на выездзе забраць ачкі ў куды больш дасведчанага і збалансаванага суперніка.

Астатнія матчы тура скончыліся наступным чынам:

  • Шахцёр — Віцебск — 2:0
  • Мінск — Арсенал — 2:0
  • Слуцк — Гомель — 2:2
  • Энергетык-БДУ — Славія — 5:0
  • Нёман — Белшына — 2:2

Пасля 10 тураў табліцу ачольвае БАТЭ з 23 ачкамі, на рахунку бліжэйшага пераследвальніка барысаўчан, «Энергетыка»-БДУ 22 баллы, трэцімі ідуць мінскія «дынамаўцы» з 21 ачком у актыве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31