Знайсці
29.05.2022 / 13:43РусŁacБел

Патрыярх Кірыл пракаментаваў заяву УПЦ аб незалежнасці, не ўзгадваючы яе

Падзел праваслаўных людзей Расіі і Украіны ніколі не будзе дасягнуты, заявіў у нядзелю Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, піша ТАСС. 

«Мы сёння не можам не смуткаваць аб тым, што адбываецца на брацкай Украіне. Несумненна, тыя ж духі злосці паднябеснай настроіліся на царкву нашу, імкнучыся не проста падзяліць праваслаўных людзей Русі і Украіны, але зрабіць так, каб паміж намі пралегла прорва. <… > Глыбока перакананы ў тым, што, паколькі ўсе гэтыя намаганні не ад Бога і не па Божым благаславенні, сапраўднай мэты ніколі дасягнута не будзе», ‒ сказаў патрыярх.

РПЦ, паводле патрыярха Кірыла, ставіцца з «поўным разуменнем» да таго, як «пакутуе Украінская праваслаўная царква».

«Мы з поўным разуменнем ставімся да таго, як сёння пакутуе Украінская праваслаўная царква, мы з разуменнем ставімся да таго, што блажэнны мітрапаліт Ануфрый і епіскапат павінны максімальна мудра сёння дзейнічаць, каб не ўскладняць жыццё свайго верніка. Мы да ўсяго гэтага з разуменнем ставімся, але мы молімся і аб тым, каб ніякія часовыя, вонкавыя міжсценні ніколі не разбурылі духоўнае адзінства нашага народа», — сказаў патрыярх.

У пятніцу ў Кіеве Сабор УПЦ прыняў пастанову, у якой гаворыцца пра прынятыя «дапаўненні і змены ў статут аб кіраванні УПЦ, якія сведчаць аб поўнай самастойнасці і незалежнасці Украінскай праваслаўнай царквы».

Чытайце таксама:

Тэолаг: Выхад УПЦ з-пад кіраўніцтва Маскоўскага патрыярхата адбыўся, і ён носіць не тактычны, а стратэгічны характар

Маскоўскі патрыярх Кірыл упэўнены, што «Расія ніколі ні на кога не нападала»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера