Знайсці
29.05.2022 / 12:37РусŁacБел

Нарвегія стане Беларусь называць Беларуссю, а не «Белай Расіяй»

Нарвегія пачне называць Беларусь назвай Belarus з сённяшняга дня. Раней нарвежцы называлі краіну Hviterussland — літаральна «Белая Расія».

Анікен Хюітфельд і Святлана Ціханоўская. Фота: AHuitfeldt / Тwitter

Пра гэта паведаміла міністарка замежных спраў Нарвегіі Анікен Хюітфельд падчас тэлефоннай размовы з Святланай Ціханоўскай.

«Я рада, што ў гэты дзень мы можам абвясціць пра змену назвы і прадэманстраваць нашу салідарнасць з дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі», — адзначыла міністр замежных спраў Анікен Хюітфельд.

Назву змянілі ў адказ на просьбу Ціханоўскай і на знак салідарнасці з беларускім дэмакратычным рухам.

Змена назвы адбываецца ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю 29 мая.

Швецыя і Данія сталі афіцыйна называць краіну Belarus у 2019 і 2021 гадах адпаведна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930