Знайсці
29.05.2022 / 10:46РусŁacБел

Сінод РПЦ прызначыў новых епіскапаў на пінскую і слуцкую кафедры

Рашэнне аб абранні архірэяў на вакантныя кафедры беларускага экзархату было прынята падчас пасяджэння Святога Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, якое адбылося 27 траўня, піша church.by.

Фота: patriarchia.ru

Удзельнікі пасяджэння Святога Сінода пастанавілі абраць Правялебным Пінскім і Лунінецкім архімандрыта Георгія (Вайтовіча), Правялебным Слуцкім і Салігорскім ‒ ігумена Яўсевія (Цюхлова).

Архімандрыт Георгій (Вайтовіч) — клірык Варварынскага жаночага манастыра ў горадзе Пінску. Эканом Пінскага епархіяльнага ўпраўлення.

Ігумен Яўсевій (Цюхлоў) — намеснік Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі. Кіраваў адраджэннем старажытнага манастыра. Па ініцыятыве айца Яўсевія быў арганізаваны Дом міласэрнасці, дзе размяшчаюцца людзі, якія маюць патрэбу ў духоўнай падтрымцы і сацыяльнай рэабілітацыі.

У 2017 годзе ігумен Яўсевій стаў лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» за важкі ўклад у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, арганізацыю дзейнасці мужчынскага манастыра і аказанне дапамогі людзям у цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама асобам, якія пакутуюць ад наркаманіі і алкагалізму.

Чытайце таксама:

Памёр архіепіскап Пінскі Стэфан. Ëн быў адзіны, хто ўступіўся за архіепіскапа Арцемія

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930