Знайсці
29.05.2022 / 09:03РусŁacБел

Міністр гандлю патлумачыў, чаму так вырасла інфляцыя і што будзе далей

Чаму цэны на прадукты ў гэтым годзе так выраслі і чаго чакаць летам, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў адказаў для OНT.

Багданаў распавёў, што традыцыйна ў Беларусі ў зімовы час цэны растуць. Гэта, кажа ён, абумоўлена пэўнымі фактарамі.

«Першае — студзень, гэта адмена ўсіх навагодніх зніжак, акцый. У дачыненні да снежня мінулага года заўсёды ўплывае гэты фактар, мы заўсёды яго ўлічвалі. У лютым, напрыклад, у адпаведнасці з заканадаўствам, традыцыйна павышаюцца тарыфы на камунальныя паслугі. У цэлым, у зімовы перыяд растуць цэны на гародніну, таму што гэта міжсезонне.

Вялікія выдаткі атрымліваюцца на яе вырошчванне, на захоўванне. Трэба больш электрычнасці і гэтак далей. Таму яна атрымліваецца даражэйшай, чым у летні перыяд», — распавёў Аляксей Багданаў.

Пасля «традыцыйнага» росту адбыўся рост нечаканы.

«А сітуацыя ў сакавіку, калі ў нас быў скачок, 6,1% месячная інфляцыя атрымалася… Вядома, гэты ўплыў быў рэакцыяй у прынцыпе сусветнай эканомікі на пачатак спецыяльнай аперацыі [вайны Расіі ва Украіне]. Ужо мы бачым, што ў красавіку, дзякуючы намаганням нашага ўрада ў цэлым, і расійскага, калі рубель стаў і расійскі, і беларускі ўмацоўвацца, мы бачым у чатыры разы зніжэнне інфляцыйных працэсаў,

у красавіку — 1,6%, у маі чакаем інфляцыю да 1%. У цэлым яна будзе запавольвацца ў летнія месяцы», — растлумачыў Аляксей Багданаў.

Паводле яго, урад «напружана працуе над гэтымі пытаннямі», ёсць антыінфляцыйная праграма.

«Дадаткова сёння яшчэ зараджаная праграма па стрымліванні цэн, якая была распрацаваная МАРГ сумесна з зацікаўленымі дзяржорганамі, яна на разглядзе ў Савеце Міністраў знаходзіцца», — сказаў міністр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера