Знайсці
29.05.2022 / 08:23РусŁacБел

Названыя найлепшыя фільмы Канскага кінафестывалю. Што за яны?

«Залатая пальмавая галіна» 75-га Канскага фестывалю прысуджаная карціне «Трыкутнік смутку» шведскага рэжысёра Рубэна Эстлунда. Учора вечарам прайшло ўзнагароджанне і цырымонія закрыцця кінафестывалю.

 

Рубен Эстлунд пасля абвяшчэння пераможцы. Фота: AP

Гэты фільм ‒ з'едлівая сатыра на сучаснае грамадства. Прадстаўнікі найвышэйшага саслоўя цярпяць караблекрушэнне (у ролі капітана — Вудзі Харэльсан) і аказваюцца на незаселеным востраве. 

Эстлунд ужо атрымоўваў галоўную ўзнагароду Канскага фестывалю ў 2017 годзе за фільм «Квадрат».

Гран-пры, другую па значнасці ўзнагароду Канскага фестывалю, прысудзілі фільмам «Блізка» Лукаса Донта і «Зоркі апоўдні» (Клэр Дэні).

Прыз за найлепшую рэжысуру атрымаў Пан Чхан Ук («Рашэнне сысці»).

Прыз за найлепшы сцэнарый — Тарык Салех («Хлопец з раю»).

Тарык Салех. Фота: АР

Найлепшым акцёрам прызнаны Сон Кан Хо («Брокер»), найлепшай актрысай стала Зар Амір-Эбрахімі («Святы павук»).

Спецыяльны прыз да 75-годдзя фестывалю ўручаны карціне братоў Дардэн «Торы і Лакіта».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930