Знайсці
29.05.2022 / 12:19РусŁacБел

За ўдзел у пратэстах затрымалі пару. Яны разам рабілі падкасты

Днямі мы пісалі пра затрыманне супрацоўніцы «Альфа-Хаба» Алесі Курэйчык. Аказалася, што яе хлопца таксама забралі за ўдзел у пратэстах.

Леся і Вячаслаў

Хлопца Алесі Курэйчык клічуць Вячаслаў Арастаў. 30 мая яму споўніцца 27 год, і свой дзень нараджэння ён сустрэне ў зняволенні.

«Слава і Леся разам з 2016 года, пазнаёміліся падчас вучобы ў БДУКМ. Слава — з Полацка, Леся — з Мінска, — расказвае іх знаёмая. —

Леся і Слава былі білінгвамі з моманту нашага знаёмства ў 2019-м. Мне падаецца, Слава быў больш у бок беларускай мовы схілены. Нават крыўдзіўся на мяне, калі на рускую пераходзіла.

А ў Лесі, відаць, было мала беларускамоўнага атачэння, таму яна была рада перайсці на беларускую пры любой магчымасці. Сацсеткі яна перавяла на беларускую з пачаткам вайны, але ў прыватнай камунікацыі была беларускамоўнай і раней».

Пара раней запісвала падкасты, у тым ліку і па-беларуску. Леся займалася хэнд-мэйдам, шыла шоперы.

Славу калісьці судзілі за ўдзел у адным з маршаў, ён сам прыйшоў па павестцы ў суд і атрымаў 20 базавых штрафу.

Алеся і Слава. Фота: сацсеткі

Пару затрымалі 24 мая. Мяркуючы па інфармацыі ў канале сілавікоў, іх абаіх абвінавачваюць па артыкуле 342 КК за ўдзел у маршах у 2020 годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
62
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930