Знайсці
28.05.2022 / 19:07

Зяленскі распавёў, як бачыць перамогу Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што будзе лічыць перамогай поўнае аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а «план мінімум» — вяртанне тэрыторый, якія Расія акупавала пасля 24 лютага. Пра гэта Зяленскі заявіў у інтэрв’ю нідэрландскаму NOS.

«Украіна дакладна выйграе гэту вайну. Пытанне — якой цаною, і пытанне часу», — cказаў Зяленскі.

Зяленскі лічыць, што цалкам вярнуць акупаваныя тэрыторыі Украіна наўрад ці зможа з дапамогай ваенных дзеянняў.

«Я не лічу, што вайсковым шляхам мы зможам вярнуць цалкам усю нашу тэрыторыю. Калі мы вырашым ісці такім шляхам, мы страцім сотні тысяч людзей. Мы павінны як мінімум вярнуцца да 24 чысла і толькі пасля зможам казаць пра абароны нашай тэрыторыі шляхам дыпламатыі. Я маю на ўвазе, што мы можам ваяваць з РФ, але дакладна не да апошняга чалавека. Калі ім усё адно — мне не ўсё адно. Калі мы вернемся на лінію 24 чысла — я перакананы, што Расія сядзе за стол перамоваў», — сказаў Зяленскі.

Ён таксама заявіў, што не бачыць спосабу дасягнуць прагрэсу ў перамовах, калі яны вядуцца не асабіста з Уладзімірам Пуціным.

«Пытанне ў тым, што няма з кім дамаўляцца. Ён адбудаваў такую дзяржаву, што там ніхто нічога не вырашае. Таму няважна, што кажа іх міністр замежных спраў, няважна, што ён адпраўляе нейкую перамоўную групу, гэтыя людзі — яны ніхто, на жаль», — сказаў Зяленскі.

На пытанне, калі Украіна будзе весці перамовы, Зяленскі адказаў «хоць зараз».

У размове 28 мая лідэры Францыі і Нямеччыны заклікалі Пуціна на прамы дыялог з Зяленскім.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
47
Панылы сорам
Ха-ха
4
Ого
Сумна
1
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31