Знайсці
28.05.2022 / 14:58РусŁacБел

Сын брытанскага парламентарыя змагаецца за Украіну на перадавой ВІДЭА

Былы каралеўскі марскі пехацінец Бэн Грант, сын сяброўкі брытанскага парламента ад кансерватараў Хелен Грант, быў апазнаны брытанскімі СМІ ў групе замежных добраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў баі з расійскімі вайскоўцамі.

Узвод Гранта з 15 замежных байцоў удзельнічаў ва ўкраінскім контрнаступе ў Харкаўскай вобласці. 

Сын сяброўкі парламента на відэа дапамагае ратаваць яшчэ аднаго брытанскага добраахвотніка Дзіна Артура, які падарваўся на міне падчас перастрэлкі. Чутно, як Грант крычыць: «Мы мусім рухацца наперад, інакш мы памрэм!»

У іншым фрагменце відэа брытанец з камандай бяруць удзел у засадзе на расійскую бронемашыну. Па неправеранай інфармацыі, тады ад падрыву загінулі каля васьмі вайскоўцаў УС РФ, а яшчэ 30 загінулі ў перастрэлцы, калі каманда з 13 амерыканскіх і брытанскіх добраахвотнікаў аб'ядналася з вайскоўцамі УСУ і правяла штурм пазіцый расійскіх вайскоўцаў.

У сваю чаргу, таксама паведамляецца, што ўзвод Гранта ў складзе 15 замежных байцоў трапіў у засаду расійскіх войскаў пасля таго, як іх месцазнаходжанне было вызначанае беспілотнікамі перад іх уласнай аперацыяй. Па словах Бэна Гранта, калі яны накіроўваліся да мэты пад Харкавам, група трапіла ў «масавую перастрэлку».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930