Знайсці
28.05.2022 / 09:06РусŁacБел

NYT: У ЗША ўхвалілі перадачу Украіне рэактыўных сістэм залпавага агню

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ўхваліла адпраўку ва Украіну рэактыўных сістэм залпавага агню вялікай далёкасці, што можа дапамагчы Украіне ў абароне сваёй тэрыторыі на Данбасе. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Аб перадачы зброі, хутчэй за ўсё, будзе абвешчана на наступным тыдні, сказаў чыноўнік на ўмовах ананімнасці.

Узбраенне будзе ўключаць мабільныя ракетныя ўстаноўкі, якія могуць страляць значна далей, чым пускавыя ўстаноўкі, якія цяпер выкарыстоўвае Украіна, піша выданне.

Хоць афіцыйныя асобы не распаялі падрабязнасці пра тое, якія менавіта тыпы ракет перададуць Злучаныя Штаты, Пентагон часцей за ўсё выкарыстоўвае M31 GMLRS (Guided Multiple Launch Rocket System). Гэта высакадакладная зброя са спадарожнікавым навядзеннем, якая нясе прыкладна такую ж колькасць выбухоўкі, як і 500-фунтовыя авіябомбы.

Таксама ЗША плануюць уключыць у наступны пакет узбраенняў для Украіны рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, якія перасоўваюцца на шасі колавых грузавікоў.

Прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі ў пятніцу адмовіўся пацвердзіць, што рашэнне перадаць пускавыя ўстаноўкі было прынятае.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера