Знайсці
28.05.2022 / 08:37РусŁacБел

Як у Магілёўскай вобласці саджаюць кавуны ШМАТ ФОТА

У Кіраўскім раёне на палях ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» пачалі высаджваць у адкрыты грунт расаду кавуноў. Фотарэпартаж публікуе раённая газета «Кіравец».

30 тысяч саджанцаў размяшчаюць на пяці гектарах пры дапамозе расадапасадкавай машыны. Кавуны ў «Рассвеце» вырошчваюць трэці год запар.

У гэтым сезоне эксперыментуюць з новым гатункам «раманза» — ён адрозніваецца знешнім выглядам і смакавымі якасцямі, высокай ураджайнасцю, прызначаны для працяглага захоўвання.

Спрыяльнай тэмпературай паветра для добрага паспявання кавуноў лічыцца 28-30 градусаў вышэй за нуль. Цяпер, каб кампенсаваць недахоп цяпла, расліны адразу ж пасля высадкі акуратна закрываюць спанбондам — ​​да таго часу, пакуль яны адаптуюцца да новых кліматычных умоў, укараняцца і пойдуць у рост.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
6
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930