Знайсці
28.05.2022 / 08:25РусŁacБел

Пятро Парашэнка спрабаваў выехаць з Украіны. Яму не дазволілі

Былы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка позна ўвечары 27 мая знаходзіўся на пункце перасячэння дзяржаўнай граніцы ў Львоўскай вобласці. Аднак выехаць з Украіны яму не далі.

У яго камандзе заяўляюць, што палітык ехаў у Вільню для ўдзелу ў штогадовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі НАТА. Партыя «Еўрапейская салідарнасць» сцвярджае, што распараджэнне аб камандзіроўцы Парашэнкі падпісаў старшыня Вярхоўнай рады Руслан Стэфанчук.

Паплечніца Парашэнкі Ірына Герашчанка заявіла, што адмова выезду з Украіны сведчыць аб наяўнасці ва ўладзе «чорных спісаў», таму што склад дэлегацыі для ўдзелу ў парламенцкай асамблеі НАТА быў зацверджаны загадзя, і астатнім дэлегатам памежнікі дазволілі выехаць.

23 мая Служба бяспекі Украіны апублікавала допыт Віктара Медзведчука, які падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе за незаконную кантрабанду вугалю і супрацоўніцтва з прарасійскімі баевікамі ў Данбасе. Медзвядчук заявіў, што ўсе схемы і працэсы ўзгаднення незаконнага супрацоўніцтва асабіста Парашэнка праз людзей са свайго атачэння.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930