Знайсці
27.05.2022 / 21:47РусŁacБел

У Пентагоне патлумачылі, чаму Расія прасоўваецца на Данбасе

Апошнія дасягненні Расеі на Данбасе звязаныя з тым, што расейскія войскі наступаюць на меншай тэрыторыі, а таксама з геаграфіяй мясцовасці. Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта на брыфінгу ў пятніцу сказаў прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі.

Джон Кірбі

Кірбі нагадаў, што наступленне расійскіх войскаў на Кіеў завяршылася правалам з-за лагістычных праблем, у выніку якіх калона тэхнікі была расцягнутая на дзясяткі кіламетраў удалечыні ад крыніц забеспячэння.

«Данбас — гэта іншая тэрыторыя. Яна раўнейшая, больш адкрытая, шмат палёў, малыя гарады і вёскі. І паколькі ён на ўсходзе Украіны, то бліжэй да межаў Расіі і іх ланцугоў паставак ды рэсурсаў. Яны зараз больш асцярожна прасоўваюцца, каб не зайсці занадта далёка», — дадаў Кірбі.

Прадстаўнік амерыканскага Мінабароны зазначыў таксама, што прасоўванне РФ на Данбасе абмяжоўваецца тым, што войскі не хочуць адарвацца ад ланцугоў забеспячэння.

«Часткова гэта звязана з геаграфіяй — блізкасцю да Расіі і асаблівасцямі тэрыторыі. Але яшчэ адна прычына, чаму яны толькі паступова прасоўваюцца — вядома, не толькі з-за ўкраінскага супраціву, але і таму, што яны не хочуць адысці занадта далёка ад крыніц забеспячэння», — сказаў ён.

У той жа час у Пентагоне не лічаць, што Расіі цалкам удалося справіцца з праблемамі падчас наступлення — кіраваннем, забеспячэннем, інтэграцыяй наземных і паветраных аперацый. «Яны зусім не змаглі авалодаць імі», — сказаў Кірбі.

Ён таксама паведаміў, што Злучаныя Штаты не разглядаюць варыянту ваеннага ўмяшання для разблакавання экспарту ўкраінскага збожжа Чорным морам. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031