Знайсці
27.05.2022 / 19:35РусŁacБел

Як выглядае кватэра Андрэя Павука пасля ператрусу

Кватэра Андрэя і Вольгі Павукоў у райцэнтры Акцябрскі на Гомельшчыне практычна разбураная: зламаная мэбля, тэхніка, у міжпакаёвых дзвярах вялікая дзірка. Відэа стану кватэры пасля ператрусу апублікавалі ў тэлеграм-канале беларускіх сілавікоў. Яно суправаджаецца вясёлай музыкай.

Кватэра Павукоў да ператрусу:

А гэта — стан пасля:

Ператрус, а больш дакладна свядомы разгром, быў праведзены учора, 26 мая. Таксама прыходзілі да бацькоў блогера, які цяпер знаходзіцца за мяжой.

Гэта зусім не першы раз, калі сілавікі рэжыму Лукашэнкі прымяняюць такія метады змагання са сваімі апанентамі, да якіх не могуць непасрэдна дацягнуцца. Раней ГУБАЗіК хваліўся тым, як разграміў пустую кватэру Яніны Сазановіч — рэдактаркі «Карателей Беларуси» и ютуб-канала «Дзікае паляванне», а таксама грамадскага дзеяча Вадзіма Пракоп'ева.

Чытайце таксама: 

«Прыйшлі да маіх бацькоў, затрымалі знаёмага». Блогер Андрэй Павук распавёў падрабязнасці ранішніх ператрусаў

ГУБАЗіК разграміў пустую кватэру актывісткі Яніны Сазановіч, якая адміністравала каналы з асабістымі звесткамі сілавікоў 

«За*ралі ўнітаз, разламалі мэблю». Пракоп'еў паказаў, як спецслужбы кашмараць яго маёмасць у Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031