Знайсці
27.05.2022 / 19:10РусŁacБел

Кітай закрыў неба для самалётаў расійскіх авіякампаній

Кітай закрыў сваю паветраную прастору для самалётаў Boeing і Airbus расійскіх авіяперавозчыкаў, зарэгістраваных у двух юрысдыкцыях. Пра гэта піша РБК са спасылкай на свае крыніцы.

Фота ілюстрацыйнае

Адна з крыніц тлумачыць забарону тым, што ў маі авіяўлады Кітая папрасіла ўсе авіякампаніі, не толькі расійскія, актуалізаваць электронныя дасье (у іх утрымліваюцца звесткі пра самалёты, уласнікаў авіякампаній, дамовы на наземнае абслугоўванне).

Запыт такіх дасье — стандартная працэдура, падкрэслівае суразмоўца. Але нядаўна ў Кітаі ў яе была ўнесеная карэкціроўка. Расійскія перавозчыкі, якія лётаюць у Кітай, абнавілі інфармацыю. Але ўлады Кітая запыталіся звесткі, якія пацвярджаюць, што імпартныя самалёты расійскіх перавозчыкаў афіцыйна знятыя з рэгістрацыі за мяжой. Такіх дакументаў авіякампаніі даць не змаглі.

Таму кітайскія авіяўлады, у адпаведнасці з міжнародным авіязаканадаўствам, адмовілі ў палётах на такіх самалётах.

Па словах крыніцы, цяпер патрабаванні па «чысціні» самалётаў з пункту гледжання рэгістрацыі вылучаюць і іншыя краіны. У якасці прыкладу суразмоўца прывёў Турцыю, якая адмаўляе ў дазволах на палёты ў гэтую краіну або праз яе паветраную прастору самалётам «з падвоенай рэгістрацыяй» (самалёты, прымусова зарэгістраваныя ў Расіі).

Іншы суразмоўца ў расійскай авіякампаніі пацвердзіў, што без сертыфіката аб дэрэгістрацыі самалёты не дапускаюцца да палётаў у Кітай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031