Знайсці
27.05.2022 / 18:35РусŁacБел

За заклікі да забастоўкі на «Гомсельмашы» ўраджэнцу Украіны прысудзілі год калоніі

Судом Веткаўскага раёна быў вынесены прысуд ураджэнцу Украіны Кірылу Пятрэнку па крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Святлана Мажэйка прысудзіла Пятрэнку адзін год калоніі, піша «Вясна».

Па матэрыялах абвінавачання, Пятрэнка 13 жніўня 2020 года стварыў Telegram-канал, на платформе якога размяшчаў публікацыі, у якіх заклікаў да актыўнага ўдзелу ў забастоўцы на прадпрыемстве ў Гомелі, дзе сам працаваў.

У створаным Telegram-канале Пятрэнка таксама публікаваў і рэпосты з «дэструктыўных каналаў і чатаў».

Прысудам суда абвінавачаны Пятрэнка прызнаны вінаватым, яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930